Ярмошына пойдзе да Лукашэнкі, каб узгадніць дату мясцовых выбараў

Ярмошына пойдзе да Лукашэнкі, каб узгадніць дату мясцовых выбараў

Лідзія Ярмошына пойдзе на прыём да Аляксандра Лукашэнкі, “каб узгадніць канкрэтную дату мясцовых выбараў”. Пра гэта старшыня ЦВК паведаміла ў панядзелак у Палаце прадстаўнікоў. Паводле слоў Ярмошынай, сустрэча з кіраўніком дзяржавы мусіць адбыцца да канца месяца. Яна будзе прапаноўваць датай выбараў 18 лютага 2018 года. Бо калі прызначыць іх раней (напрыклад, на 11 лютага), выбары могуць адбыцца падчас студэнцкіх канікул. А студэнты, як вядома, галасуюць па месцы вучобы, і іх проста не будзе ў інтэрнатах.

Калі мясцовыя выбары прызначаць на 18 лютага 2018-га, выбарчая кампанія мусіць стартаваць не пазней за 18 лістапада. Указ аб прызначэнні выбараў падпісвае кіраўнік дзяржавы.

Лідзія Ярмошына ў чарговы раз заявіла, што да мясцовых выбараў ніякіх зменаў у выбарчае заканадаўства (у тым ліку і тых, што прапаноўвала БДІПЧ АБСЕ) правесці "не паспеюць".

Ярмошына пойдзе да Лукашэнкі, каб узгадніць дату мясцовых выбараў
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі