Ярмошына: Парламенцкія выбары падрыхтаваныя на 80%

Ярмошына: Парламенцкія выбары падрыхтаваныя на 80%

Парламенцкія выбары ў Беларусі падрыхтаваныя на 80%. Пра гэта заявіла старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына перад семінарам па пытаннях удзелу РГА “Белая Русь” у парламенцкай выбарчай кампаніі.

“Падрыхтоўка да выбараў ідзе, і я думаю, што можна казаць пра гатоўнасць на 80% усіх мерапрыемстваў. Калі б выбары абвясцілі днямі, мы б цягам некалькіх дзён змаглі дарабіць усё тое, што неабходна”, — цытуе Ярмошыну БЕЛТА.

Паводле Ярмошынай, пасяджэнне ЦВК плануецца правесці 17 траўня. Магчыма, на ім абвесцяць дату выбараў у парламент.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі