Ярмошына не выключае правядзення экзіт-полаў на выбарах прэзідэнта

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына не выключае правядзення экзіт-полаў на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта яна заявіла падчас анлайн-трансляцыі інтэрнэт-тэлебачання “СБ Беларусь сегодня”. Паводле Ярмошынай, ЦВК не замаўляе такія апытанні, але любая структура, у тым ліку міжнародная можа праводзіць экзіт-пол. Праўда, для гэтага трэба звярнуцца ў адпаведную камісію Акадэміі навук і атрымаць акрэдытацыю, перадае БЕЛТА.

На мінулых прэзідэнцкіх выбарах 2010 года тэлеканал АНТ замаўляў экзіт-пол, які праводзіла сацыялагічная кампанія TSN Украіна. На той момант кампанія былі скампраметаваная падчас выбараў у самой Украіне: у канцы 2009 года адзін з кандыдатаў у прэзідэнты, Сяргей Цігіпка, выйграў супраць яе судовую справу, звязаную з фальсіфікацыяй вынікаў даследавання. Як высветлілася, 40% апытаных адказвалі інтэрв’юерам не тое, што было пазначана ў анкетах.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі