Ярмошына назвала чэргі каля выбарчых участкаў вынікам правакацыі

Ярмошына назвала чэргі каля выбарчых участкаў вынікам правакацыі

Вынікам правакацыі назвала Лідзія Ярмошына чэргі каля выбарчых участкаў. Заява старшыні ЦВК прагучала ў эфіры тэлеканала СТБ.

Ярмошына падкрэсліла, што "так званы пратэстны электарат праз Telegram-каналы" наўмысна навучалі правакацыям.

"Чаму навучалі гэты пратэстны электарат? Прыйдзіце і займіце кабіну на паўгадзіны. І так адбываецца. З-за гэтага прапускная здольнасць выбарчых участкаў вельмі невялікая", — перадае яе словы БЕЛТА.

На думку чыноўніцы, адбываецца самы сапраўдны сабатаж і правакацыя.

Як паведамлялася раней, ЦВК папярэджваў, што доступ на ўчасткі можа быць абмежаваны ў сувязі з каранавірусам: колькі чальцоў выбаркама, столькі і выбарцаў адначасова. Верагодна, гэтае абмежаванне насамрэч і прывяло да чэргаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі