Ярмошына: Да 1 верасня ў Беларусь прыбудуць міжнародныя назіральнікі

У маніторынгу выбараў Прэзідэнта возьмуць ўдзел 40 доўгатэрміновых і 400 кароткатэрміновых назіральнікаў ад АБСЕ, заявіла сёння старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына па выніках пасяджэння ЦВК, на якім разглядаліся пытанні падрыхтоўкі і правядзення маючых адбыцца выбараў, паведамляе БЕЛТА.

“Была выказана прапанова працоўнай групы АБСЕ, якая прыязджала да нас, што недзе да 1 верасня ў краіне будзе прысутнічаць каля 40 доўгатэрміновых назіральнікаў ад АБСЕ. Плануецца, што кароткатэрміновых назіральнікаў будзе каля 400 чалавек”, - сказала Лідзія Ярмошына.

“Колькі прыедзе ад СНД, нам невядома, але ўжо Садружнасць падала заяву аб акрэдытацыі першых міжнародных назіральнікаў на чале са спадаром Лебедзевым”, — заўважыла яна.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі