Яраш адмовіўся ад кіраўніцтва "Правым сектарам"

Яраш адмовіўся ад кіраўніцтва "Правым сектарам"

Лідар нацыянальна-вызваленчага руху "Правы сектар" Дзмітрый Яраш заявіў, што складае з сябе гэтыя паўнамоцтвы. Паводле яго слоў, ён не пагаджаецца з пазіцыяй часткі кіраўніцтва і не хоча быць "вясельным генералам", інфармуе УНІАН.

Яраш нагадаў, што быў паранены на Данбасе і працяглы час лячыўся, таму кіравалі "Правым сектарам" іншыя людзі, якія маюць свае погляды на разгортванне нацыяналістычнага руху. Ён жа мае іншую пазіцыю. У той жа час, Дзмітрыю Ярашу, як лідару, даводзілася несці персанальную адказнасць за ўсё, што адбывалася ў арганізацыі.

Нагадаем, Яраш з'яўляецца дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны.

Фота: УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі