Януковіч на вучэннях націснуў кнопку, ракета патрапіла ў возера каля вёскі

За вайсковымі вучэннямі назіраў прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч. Ён нават асабіста здзейсніў пускі супрацьтанкавых кіруемых ракет, націскаў на кнопку.



Як паведамляе сайт zaxid.net, адна з супрацьтанкавых ракет патрапіла ў возера ў вёсцы Грушаў. З-за гэтага там загінула рыба. Таксама былі знесеныя некалькі намётаў, якія стаялі на беразе, спалоханыя людзі разбегліся. На шчасце, ніхто з іх не пацярпеў. Праўда, афіцыйна гэтую інфармацыю пакуль не пацвярджаюць.

Фота — zaxid.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі