Яна Чурыкава: Усе беларусы, што былі на “Фабрыцы”, моцныя, яркія i з голасам...

“Еўрапейскае радыё для Беларусі” датэлефанавалася да нязменнай вядучай усіх “Фабрык зорак” Яны Чурыкавай і спыталася, чаму беларусы перамагаюць на “Фабрыках”, чым сёлетняя “ФЗ” адрозніваецца ад мінулых і як пачуваецца Дакота. Нагадаем, у “зорным доме” знаходзіцца нашая зямлячка мінчанка Дакота, што ўжо другі раз намініравана на вылет. Як сябе адчувае спявачка і чым адрозніваецца ад астатніх, распавядае спадарыня Чурыкава:

Чурыкава: У нас няма такога панятку, як фармат “Фабрыкі”, бо гэта месца, дзе маладыя таленавітыя хлопцы і дзяўчаты могуць сябе праявіць. Дакота, безумоўна, адносіцца, да таленавітых. Тым больш яна аўтар, сама піша песні, а такі народ на “Фабрыцы” патрэбны заўсёды. Дакота -- вельмі яркі персанаж, і я б не сказала, што яна нефармат, бо дзяўчына вельмі добра ўпісалася ў тое, што адбываецца ў нас на праекце.

Але нагадаем, што Дакота не першая канкурсантка з Беларусі. Менавіта з “Фабрыкі” выйшлі Наталля Падольская (фіналістка ФЗ -5) і Дзмітры Калдун (пераможца ФЗ -6). Яна Чурыкава не лічыць гэта тэндэнцыяй, але зазначае, што перамогі беларусаў невыпадковыя:

Чурыкава: Фабрыка зорак – мультынацыянальная, і гэта нашая пазіцыя, бо мы вяшчаем на Першым канале, які заўжды адзначаўся пэўным касмапалітызмам. У нас шмат канкурсантаў з розных гарадоў і краінаў. Так атрымалася, што ўсе прадстаўнікі Беларусі, што былі на “Фабрыцы”, моцныя, яркія, з голасам, харызмай і ўсім тым, што патрэбна для артыста.

Але кожная “Фабрыка” – гэта клон “Фабрыкі” мінулай. Яе найперш адрознівае прадзюсар праекту, што кожны раз змяняецца. Гэтым разам з маладымі артыстамі працуе Канстанцін Меладзэ (брат і аўтар песень Валерыя Меладзэ, экс-прадзюсар ВИА Гра) -- што гэта азначае?

Чурыкава: Гэта “Фабрыка” Канстанціна Меладзэ, і гэтым усё сказана. А ён яскравы таленавіты і унікальны мастак і чалавек. У яго няма спажывецкага стаўлення, якое магло б сфармавацца ў чалавека з прафесіяй прадзюсара. Канстанцін да ўсіх ставіцца як да самастойных асобаў, доўга з імі размаўляе. А яшчэ ён уважліва вывучыў біяграфіі кожнага. Можна сказаць, што гэта вялікая сям’я, а Канстанцін Меладзэ для ўсіх сапраўдны тата.

фота www.regtime.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі