Вы тут

Якаўлеў: у жыцці як у спорце — трэба гуляць па правілах, з такой ідэяй жыву

Канстанцін Якаўлеў / Еўрарадыё

18 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — галоўны трэнер гандбольнага клуба “Віцязь”, майстар спорту, шматразовы чэмпіён і ўладальнік Кубка Беларусі, сябра Свабоднага аб'яднання спартоўцаў Канстанцін Якаўлеў

Шмат гадоў беларускія спартсмены жылі як “у цёплай ванне”, па прынцыпе, што спорт мусіць заставацца па-за палітыкай. Пагадзіўшыся з роляй “прыдворных спартсменаў”. Але прыйшоў час зразумець, што ўлада імі карысталася, што яны перамагалі і заваёўвалі ўзнагароды не для нейкага кіраўніка — яны прадстаўлялі сваю краіну і беларускі народ, перакананы Канстанцін Якаўлеў.

Пра тое, як спартовы прынцып сумленнай гульні звязаны з нацыянальнай ідэяй і ці патрэбная спартменам нацыянальная самасвядомасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Канстанцінам Якаўлевым.

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" можна тут

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.