Вы тут

Як выглядае ферма па вырошчванню канопляў у шафе звычайнай кватэры

Фота: uvd.gomel.by

У Гомелі ў звычайнай кватэры праваахоўнікі ліквідавалі ферму па вырошчванню канопляў. Яна знаходзілася ў шафе, загорнутай у чорны непразрысты поліэтылен. Калі міліцыянеры зазірнулі ў яе, то пабачылі міні-цяпліцу.

Гаспадаром фермы аказаўся 50-гадовы мужчына, які нідзе не працуе. Ён спадзяваўся атрымаць якасны прадукт за кароткі прамежак часу. У шафе ў цяпліцы быў створаны неабходны мікраклімат — падтрымлівалася пэўная тэмпература, была вентыляцыя і асвятленне.

Падчас ператрусу ў кватэры знайшлі 4 кусты марыхуаны ў гаршчках, 3 пакеты высушанай травы і розныя прыстасаванні, неабходныя для вырошчвання наркотыкаў. Мужчыну затрымалі, распачатая крымінальная справа. Уладальніку фермы пагражае да 8 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці, інфармуе прэс-служба гомельскай міліцыі.

Фота: uvd.gomel.by
Фота: uvd.gomel.by
Фота: uvd.gomel.by