Як вайна зламала стэрэатып пра ўкраінскіх працоўных мігрантаў у Польшчы

Калаж "Забороны"
Калаж "Забороны"

Да пачатку поўнамаштабнага ўварвання шмат украінцаў ездзілі на заробкі за мяжу, у тым ліку, у Польшчу — збіраць клубніцы, прыбіраць, працаваць у сферы абслугоўвання або на заводах і складах. Але вайна змяніла партрэт украінца, які выпраўляецца на заробкі за мяжу. Пачаў разбурацца і ўласцівы Польшчы стэрэатып пра "танную працоўную сілу" з Украіны. Журналістка выдання "Заборона" Юлія Войнар разбіралася, як змяніліся ўмовы працы для ўкраінцаў у Польшчы і чаму ўкраінскія прадпрымальнікі ўсё часцей выбіраюць заходняга суседа для развіцця свайго бізнесу.
 

Якім быў партрэт украінскіх "заробітчан" да вайны?

Яшчэ 10 гадоў таму ўкраінцы ў Польшчы збіралі клубніцы або яблыкі, даглядалі састарэлых людзей ці прыбіралі кватэры. У апошнія гады — уладкоўваліся на прадпрыемствы (харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, лагістычныя склады, аўтазаводы), дзе трэба было выконваць простую фізічную працу, а веды польскай мовы і вопыт былі неабавязковыя. У 2021 годзе сярэдні заробак за такую працу складаў 2800-4500 злотых (17,1–27,4 тысяч грыўнаў паводле курсу на той момант). Пра гэта расказалі журналістцы ў Міграцыйнай платформе EWL, якая ўладкоўвае на працу замежнікаў у краінах ЕС.

Как война сломала стереотип про украинских трудовых мигрантов в Польше

Па словах эксперткі, вайна змяніла партрэт украінскага "заробітчанина". Калі раней ядром гэтай групы былі мужчыны, то цяпер абсалютная большасць новапрыбылых — жанчыны (каля 95%), пераважна з дзецьмі (амаль 2/3). Больш за 80% вымушаных перасяленцаў ніколі раней не працавалі ў тых краінах, дзе апынуліся ў пошуках прытулку.

Вяртанне ўкраінскіх мужчын на радзіму і забарона на выезд за мяжу ўзмацнілі дэфіцыт работнікаў у будаўнічай, транспартнай і іншых сферах, дзе было шмат фізічнай працы. Праз гэта некаторыя польскія прадпрыемствы не могуць выконваць свае заказы ў поўным аб'ёме. Не хапае і высокакваліфікаваных спецыялістаў тэхнічных прафесій: электрыкаў, зваршчыкаў, сталяроў, слесараў, тынкоўшчыкаў. Некаторыя працадаўцы адаптуюць пад жанчын вакансіі, на якія раней бралі мужчын.

Плацяць ўкраінцам так жа сама, як і палякам, пераконваюць у агенцтве па працаўладкаванні EWL. З 1 студзеня мінімальная зарплата ў Польшчы вырасла на 16% у параўнанні з мінулым годам — да 3490 злотых брута (прыблізна 29,5 тысяч грыўнаў), а ў ліпені яе павінны павысіць яшчэ раз — да 3600 злотых брута (прыблізна 30,4 тысяч грыўнаў). Пагадзінную стаўку са студзеня паднялі да 22,80 злотых брута (прыблізна 189,47 грыўны), а з ліпеня яна вырасце да 23,50 злотых (прыблізна 195,29 грыўны). Акрамя таго, украінцы часта атрымліваюць нават больш грошай, чым палякі, таму што бяруць дадатковыя гадзіны для большага заробку.
 

Украінцы падымаюць польскую эканоміку

Нягледзячы на тое, што рабочай сілы стала больш, украінцы не адбіраюць хлеб у палякаў, кажа Марыя Кузенка: "На польскім рынку як да поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, так і пасля 24 лютага 2022 года, узровень беспрацоўя застаецца адным з самых нізкіх у Еўропе. На канец мінулага года ён быў 5,2%. Гэта азначае, што Польшча ўласнымі рэсурсамі не можа пакрыць наяўную колькасць вакансій (гэта каля 100 тысяч). У працадаўцаў ёсць запыт на работу замежнікаў. У Польшчы цяпер не хапае спецыялістаў у многіх сферах, нягледзячы на прысутнасць тут больш за мільёна уцекачоў і яшчэ амаль паўтара мільёна ўкраінцаў, якія жылі тут да пачатку вайны. Рынак працы ў Польшчы дагэтуль застаецца рынкам работніка, гэта значыць у работніка больш магчымасцяў выбару сярод працадаўцаў, а не наадварот".

Шмат украінцаў адкрываюць уласныя кампаніі ў Польшчы, выходзяць на рынак і вядомыя брэнды: напрыклад, "Львівські круасані", Makeup, KAPSULA. Яшчэ да поўнамаштабнай вайны ў Польшчы з'явілася сетка бараў "П'яна вішня", кафэ Dobro&Dobro, салоны прыгажосці PIED-DE-POULE і G-Bar. Сёння ў краіне працуе больш за 24 тысячы ўкраінскіх кампаній. Большасць з іх — гандлёвыя (22%), будаўнічыя (19%), а таксама транспартна-складскія (14%). Акрамя таго, больш за 10 тысяч украінцаў атрымалі статус індывідуальнага прадпрымальніка ў Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі