Як вандроўка з зэдлікам да акіяна ператварылася ў фільм?

Як вандроўка з зэдлікам да акіяна ператварылася ў фільм?

У 2004-м на звычайнай кіеўскай кухні студэнты на чале з рэжысёрам Леанідам Кантарам прыдумалі простую, але шалёную гульню “З табурэтам да акіяна”: данесці чатыры драўляныя табурэты да чатырох акіянаў. У 2010 годзе Леанід прапанаваў далучыцца да акцыі і беларусам – Жэні Манцэвіч і Верасню. Свае вандроўкі пілігрымы фіксавалі на відэа і рабілі з яго фільмы. Грошы зараблялі з дапамогай вулічных выступаў і перформансаў. А ў выніку Леанід Кантар зрабіў дакументальна-прыгодніцкі фільм “Людина з табуретом”. 11 ліпеня ў Мінску адбудзецца беларуская прэм’ера гэтай кінастужкі.

Ці стала стужка «Людина з табуретом» маніфестам адвечнай сілы чалавечых мар і яе магутным здзяйсненнем, як гэта планавалася ад пачатку? Як тое падарожжа з зэдлікам змяніла жыццё яго ўдзельнікаў? Што апроч фільма засталося пасля таго падарожжа да акіяна? Ці параілі б вандроўнікі з зэдлікам ісці на такія шаленствы іншым людзям?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць вандроўнікі з зэдлікам да акіяна Жэня і Верасень.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі