Як у людзей: у Мінску адкрылася двухпавярховая кніжная крама з кавярняй

Як у людзей: у Мінску адкрылася двухпавярховая кніжная крама з кавярняй

На праспекце Пераможцаў у Мінску пасля вялікага рамонта адкрыўся дом кнігі “Светач”. Дакладней, цяпер крама называецца “Белкніга”. У ёй па-ранейшаму два паверхі, а з новага — асобны зал для прэзэнтацый і сустрэч з чытачамі і кавярня.

Пакуль што крама працуе ў тэставым рэжыме. Кнігі тут ужо прадаюцца, але і рамонт працягваецца. Адміністрацыя кніжнага дома чакае, пакуль у краму прыедуць новыя сцелажы. Таму сёння там можна пабачыць і новую мэблю, і старую.

Афіцыйнае адкрыццё “Белкнігі” на праспекце Пераможцаў запланаванае на 30 красавіка. А пакуль паглядзіце нашыя фота з самай крутой кніжнай крамы ў Беларусі!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі