Як у Грузіі развіталіся з акцёрам і спеваком Вахтангам Кікабідзэ

Тбілісі развітваецца з Вахтангам Кікабідзэ / t.me/sotaproject

У чацвер у Тбілісі развіталіся з акцёрам і спеваком Вахтангам Кікабідзэ. Ён памёр 15 студзеня на 85-м годзе жыцця.

Кікабідзэ — народны артыст Грузіі і заслужаны акцёр Украіны. Ён быў вялікім сябрам украінскага народа. Не дзіўна, што на труне былі сцягі Грузіі і Украіны. На развітальнай цырымоніі прысутнічаў украінскі міністр культуры Аляксандр Ткачэнка, які зачытаў пасланне прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

У апошні шлях з Вялікай канцэртнай залы ў Тбілісі Вахтанга Кікабідзэ праводзілі пад апладысменты і песні, выкананыя ім. Яго пахавалі на Верыйскіх могілках грузінскай сталіцы.

t.me/sotaproject

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.