Як у Гродне перавозяць халадзільнік (камічнае відэа)
![Як у Гродне перавозяць халадзільнік (камічнае відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/chaladzilnik-1211.jpg.webp?itok=VJYykagu)
Камічны выпадак пабачылі гродзенцы 10 лістапада на праспекце Янкі Купалы. Каля 19-й гадзіны два мужчыны незвычайным чынам перавозілі халадзільнік, піша autogrodno.by.
Габарытная бытавая тэхніка не змясцілася ў салоне седана, таму палову халадзільніка ляжала ў багажніку, а другая яго частка тырчала вонкі. Таму адзін з мужчын бег за аўтамабілем і прытрымліваў халадзільнік. Сведкі кажуць, што пры гэтым ён нешта камандаваў кіроўцу на замежнай мове.
Відавочцы знялі камічную перавозку на кароткія відэасюжэты.