Як развіталіся з украінскім афіцэрам-героем, які не здаўся баевікам (відэа)

У вёсцы Чумакі Тамакоўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці Украіны развіталіся з Андрэем Калісныкам. Старэйшы лейтэнант, камандзір узвода 20-га батальёна тэрытарыяльнай абароны загінуў 22 студзеня падчас абароны ад баевікоў 31-га блокпаста каля вёскі Чырвоны партызан на Данбасе.

Пераважаючыя сілы баевікоў неспадзявана атакавалі блокпост і акружылі яго. Больш за 20 украінскіх байцоў, у тым ліку і параненыя, вырашылі здацца. Андрэй Каліснык, малодшыя сяржанты Раман Сэх і Альберт Саруханян, шэраговы Сяргей Слісарэнка вырашылі не здавацца і трымалі абарону да апошняга. Усе яны загінулі. Целы герояў забраў і прывёз сваякам праваслаўны святар.

Аднавяскоўцы збіраюцца хадайнічаць аб прысваенні старэйшаму лейтэнанту Андрэю Калісныку звання Героя Украіны. У яго засталіся жонка і дзве дачкі, інфармуе сайт censor.net.ua.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі