Як праходзіць збор подпісаў у Лідзе, куды павінен быў прыехаць блогер Ціханоўскі

Збор подпісаў за Святлану Ціханоўскую ў Лідзе
Збор подпісаў за Святлану Ціханоўскую ў Лідзе

Сёння ў Лідзе праходзіць збор подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Паводле папярэдніх планаў тут павінен быў прысутнічаць яе муж — блогер Сяргей Ціханоўскі. Але яго 29 траўня затрымалі ў Гродне і цяпер па інфармацыі СМІ ён знаходзіцца ў Гродзенскім СІЗА.

Але ні гэта, ні дрэннае надвор'е не перашкодзілі мноству людзей у Лідзе выйсці на вуліцу і стаяць у чарзе, каб падпісацца за Святлану Ціханоўскую.

Людзі сталі ў гигантсткую чаргу, каб падпісацца за вылучэнне Святланы Ціханоўскай ў кандыдаты ў прэзідэнты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі