Як па Кіеве ходзяць калоны народнага супраціўлення (фотарэпартаж)

Калі раней пікетаваліся толькі будынкі адміністрацыі прэзідэнта, кабінета міністраў і Вярхоўнай Рады, дык у сераду да іх дадаліся будынкі МУС, Савета нацыянальнай бяспекі і абароны, а таксама Шаўчэнкаўскага раённага суду (там разглядаліся справы затрыманых удзельнікаў пратэстаў).





Пасля заканчэння прэс-канферэнцыі лідараў апазіцыі калоны людзей з "еўрамайдана" рушылі па сваіх маршрутах. Частка пратэстоўцаў пайшлі да будынку Шэўчэнкаўскага раённага суду Кіева, які яны пікетавалі каля 30 хвілін. Пасля гэтага калона рушыла да Падольскага СІЗА, дзе знаходзяцца затрыманыя падчас сутыкненняў з міліцыяй каля адміністрацыі прэзідэнта. Там людзі праспявалі гімн Украіны і гучна скандавалі прозьвішчы затрыманых, каб тыя гэта пачулі ў сваіх камерах.