Як мінская міліцыя будзе ахоўваць парадак у навагоднюю ноч?

Як мінская міліцыя будзе ахоўваць парадак у навагоднюю ноч?

Мінская міліцыя распавяла, як будзе працаваць у навагоднюю ноч. Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, асноўныя сілы сцягнуць у месцы масавых гулянняў і на прылеглыя тэрыторыі. Там плануюць арганізаваць кантрольна-прапускныя пункты і абмежаваць рух транспарту.

Асноўныя імпрэзы пройдуць ля Палаца спорту, на Кастрычніцкай плошчы і на пляцоўцы ля “Чыжоўка-Арэны”.  На востраве Мужнасці і Смутку ў 1:30 будзе святочны навагодні феерверк, у той самы час феерверк будзе на пляцоўцы кал Лядовага палаца на вуліцы Прытыцкага, а ў 2:00 — у парку Уга Чавеса.

Трапіць на гэтыя імпрэзы можна будзе праз кантрольна-прапускныя і фільтрацыйныя пункты. На імпрэзы не пусцяць нецвярозых грамадзянаў, а таксама тых, хто мае пры сабе піва ды іншыя алкагольныя напоі (ваду і безалкагольныя напоі праносіць можна, але ў празрыстых бутэльках аб’ёмам да 0,5 літра. Таксама вас не пусцяць, калі вы прыйшлі з піратэхнічнымі, забароненымі або абмежаванымі да свабоднага абароту прадметамі і з хатнімі жывёламі.

Міліцыя нагадвае аматарам феерверкаў, што самавольнае выкарыстанне піратэхнікі ў месцах масавых мерапрыемстваў можа пацягнуць за сабой адказнасць за дробнае хуліганства. Таксама ўдзельнікаў гулянняў просяць з разуменнем паставіцца да захадаў па забеспячэнні грамадскага парадку, выявіць узаемную ветлівасці і разумную пільнасць, пры неабходнасці паведамляць праваахоўнікам пра падазроных асобаў і прадметах, пакінутых без нагляду.

У цэнтральная частцы горада могуць абмежаваць рух транспарту. ДАІ узмацніць кантроль за датрыманнем правілаў прыпынку і стаянкі, будуць працаваць эвакуатары. Таксама Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе адмовіцца ад выкарыстання асабістых аўто: у навагоднюю ноч грамадскі транспарт будзе працаваць да 5:00, а перад святочнымі імпрэзамі на шэрагу маршрутаў павялічаць колькасць рухомага складу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі