Лукашэнка: хоць ты Машэнскага ў лодку садзі, парык надзявай, і няхай грабе

Лукашэнка: хоць ты Машэнскага ў лодку садзі, парык надзявай, і няхай грабе

26 лістапада ў Палацы Незалежнасці ў Мінску прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка ўзнагароджваў чальцоў нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ. Весляркі Марына Літвінчук і Вольга Худэнка атрымалі медалі "За працоўныя заслугі", а галоўны трэнер Уладзімір Шантаровіч — ордэн Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Лукашэнка папрасіў каманду заваяваць на Алімпіядзе-2020 у Токіа 14 медалёў, як на чэмпіянаце свету ў Венгрыі. І калі ў весляроў атрымаецца, ён паабяцаў схадзіць са зборнай у рэстаран. Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства адбылася неафіцыйная гутарка Аляксандра Лукашэнкі з спартсменамі і трэнерамі.

"Мы цябе не адпусцім, пакуль ты ў лодку не пасадзіш яшчэ дваіх ці траіх такіх, як сама, цытуе словы кіраўніка дзяржавы і прэзідэнта НАК, сказаныя Літвінчук, яго прэс-служба. — Гэта таксама важнае пытанне для спартсмена — сышоў, а замены няма".

Лукашэнка бачыць "веліч спартсмена" ў тым, што ён рыхтуе сабе замену: "Кацюша Карстэн сышла, хоць ты [старшыню Беларускай федэрацыі веславання, бізнесмена Аляксандра] Машэнскага ў лодку зараз садзі, парык надзявай, і няхай грабе замест Карстэн".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі