Вы тут

Як беларусы крадуць каўбасу і пральны парашок (відэа)

pixabay.com

Міліцыя працягвае публікаваць відэазапісы, зробленыя ў крамах, на якіх зафіксавана, як адбываюцца крадзяжы. У Віцебску 19-гадовы хлопец выносіў у пакеце міма касы 22 палкі каўбасы, але спрацавала сігналізацыя. Ён уцёк ад супрацоўнікаў крамы, а прадукты выкінуў на вуліцы. Маладога чалавека пазней затрымалі ў яго знаёмай, інфармуе прэс-служба віцебскай міліцыі.

Іншы выпадак адбыўся ў Маладзечненскім раёне. У краме ў вёсцы Дуброва мужчына сцягнуў з прылаўка пачак пральнага парашка, схаваў яго пад куртку і сышоў. Работніца крамы яго спыніць не змагла. Але асобу зламысніка высветлілі па відэа, ім аказаўся 42-гадовы жыхар Мінска. Ён — беспрацоўны, раней меў праблемы з законам. Затрымалі мужчыну ў сваякоў у суседняй вёсцы, ён быў п'яны. Скрадзены пачак пральнага парашка ўжо быў ускрыты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.