Як Беларусь выступала на Еўрабачанні (інфаграфіка, відэа)

Упершыню Беларусь бярэ ўдзел у конкурсе Еўрабачанне ў 2004 годзе. Нашу краіну прадстаўляе дуэт Аляксандра і Канстанцін з песняй "Мой Галілеа". Першы выступ можна лічыць правальным, бо дуэт набірае ўсяго 10 балаў і займае 19-е месца. Горш вынік паказвае толькі Паліна Смолава з песняй "Мама" ў 2006-м годзе яна набірае 10 балаў, але займае 22-е месца.

У фінал змаглі прабіцца чацвёра прадстаўнікоў нашай краіны: ТЕО, Алёна Ланская, група 3 + 2 і Дзмітрый Калдун, які дарэчы паказаў самы лепшы вынік на конкурсе - 4 месца ў паўфінале і 6 месца ў фінале.

Як выступяць у гэтым годзе нашы ўдзельнікі стане вядома 19 траўня ноччу. Наш дуэт выступіць у першым паўфінале 19 траўня пад нумарам 11. Прамую трансляцыю шоу ў 22.00 пачнуць тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24», а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі. А пакуль можна паглядзець статыстыку і выступленні мінулых гадоў.

Фотa: ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі