Вы тут

Як АМАП і суддзі разбілі сэрца пацанам з гурта РСП?

Настасся Доль / Еўрарадыё

“Несанкцыянаванае масавае мерапрыемства з выкарыстаннем бчб-сімволікі актывістаў дэструктыўных тэлеграм-каналаў”, якое праходзіла на турбазе "Аганёк" пад Смалявічамі, гераічна сарвалі супрацоўнікі АМАП 13 лютага. Былі затрыманыя 68 чалавек, сярод якіх удзельнікі гурта "Разбітае сэрца пацана", менеджарка каманды Настасся Доль, спявачка LEAR, удзельнікі гуртоў Panska Moc і Ok-Band. Усе “пацаны” ў выніку атрымалі па 15 сутак. Як і шмат хто з іншых удзельнікаў і наведвальнікаў мерапрыемства.

Што на самай справе адбывалася на турбазе "Аганёк" пад Смалявічамі і пры чым тут “дэструктыўныя тэлеграм-каналы”? Ці былі нечаканымі прысуды ўдзельнікам таго “несанкцыянаванага масавага мерапрыемства”? Які працяг мела гісторыя з затрыманнем і судамі над музыкамі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае менеджарка гурта "Разбітае сэрца пацана" Настасся Доль.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.