22 ратавальнікі даставалі студэнта з "гіганцкай вагіны" (фота)

Студэнт з ЗША, які быў на экскурсіі, залез у скульптуру гіганцкай вагіны, усталяванай каля будынка аддзялення мікрабіялогіі і вірусалогіі мясцовага ўніверсітэта. Вылезці адтуль самастойна ён не змог. На дапамогу прыйшлі ратавальнікі, якіх у гэтай "аперацыі" ўдзельнічала аж 22 чалавекі. Яны здолелі выцягнуць хлопца, пры гэтым скульптура не была пашкоджаная.



The Daily Telegraph адзначае, што 32-тонную скульптуру з мармура вырабіў мастак Фернанда дэ ла Хара з Перу. З 2001 года, калі яна была ўсталяваная, ніякіх здарэнняў у "гіганцкай вагіне" не было.



Фота — imgur
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі