Ягор Філіпенка афіцыйна стаў футбалістам “Малагі” па імені “Igor”

Абаронца зборнай Беларусі і былы гулец БАТЭ Ягор Філіпенка афіцыйна стаў футбалістам “Малагі”. Пра гэта паведамляецца на сайце іспанскага клуба. Адзначаецца, што кантракт беларуса разлічаны да заканчэння сезона 2016/17 гадоў. Прэзентацыя Філіпенкі як новага гульца “Малагі” адбудзецца 7 студзеня ў 15 гадзінаў паводле беларускага часу. Абаронца ўжо правёў першую трэніроўку з новым клубам, на якой займаўся па індывідуальнай праграме. Чакаецца, што Філіпенка будзе заяўлены на бліжэйшы матч “Малагі” ў чэмпіянаце Іспаніі супраць Вільярэала, што адбудзецца 10 студзеня.

Адзначым, што на сайце “Малагі” блытаюцца з іменем Ягора Філіпенкі: беларуса называюць то “Igor”, то “Egor”. Спадзяемся, гэта не нашкодзіць яго футбольнай кар’еры ў новым клубе мацнейшага чэмпіянату Еўропы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі