Ячэйку Беларускага Незалежнага прафсаюза "Гродна Азота" прызналі экстрэмісцкай

Гродзенскі абласны суд прызнаў экстрэмісцкай арганізацыяй пярвічную ячэйку Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў "Гродна Азота".

На сайце Генпракуратуры паведамляецца, быццам праверка даказала, што арганізацыя займалася экстрэмісцкай дзейнасцю. У прыватнасці, гавора ідзе пра распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Прафсаюзную маёмасць,"якая засталася пасля задавальнення патрабаванняў крэдытораў, пры ўмове іх недатычнасці да экстрэмісцкай дзейнасці", канфіскуюць.

Некалькі дзён таму пракуратура прыпыніла дзейнасць прафсаюзнай арганізацыі на "Гродна Азоце".

Рабочыя "Гродна Азота" былі сярод тых, хто найбольш актыўна падтрымліваў пратэсты ў 2020 годзе. На заводзе некалькі разоў спыняліся цэхі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.