"Я ведаю, дзе магіла маёй мамы". 30 гадоў таму ў Арменіі адбыўся землятрус

Кадр з фільма "Мой новы год", прысвечаны ўсім, хто выжыў пасля катастрофы
Кадр з фільма "Мой новы год", прысвечаны ўсім, хто выжыў пасля катастрофы

Паводле матэрыялу JAMnews, у тэксце выкарыстаныя фатаграфіі з сямейных архіваў герояў рэпартажа JAMnews Арусяк Сіманян, Вардана Сукіасяна і Левона Базаяна​.

Роўна трыццаць гадоў таму, 7 снежня 1988 года, у 11.41 у Арменіі адбыўся моцны землятрус. Падземныя штуршкі сілай у 9 балаў па шкале Рыхтара разбурылі сотні населеных пунктаў. Агульная колькасць ахвяр стыхіі — 25 тысяч чалавек. Большая частка загінуўшых, да 15 тысяч чалавек, засталіся пад развалінамі панэльных шматпавярховікаў у горадзе Гюмры, які ў той час называлі Ленінаканам. Каля 4000 чалавек загінулі ў іншым горадзе Арменіі, Спітаку.

У трыццатыя ўгодкі землятрусу журналісты JAMnews распавядаюць пра людзей, якім перажытая трагедыя прадыктавала, як жыць і кім працаваць.

 

"Самае важнае, я ведаю, дзе магіла маёй мамы"

Маладая рэжысёр Арусяк Сіманян кажа, што ішла да сваёй мэты роўна трыццаць гадоў. Столькі часу Арусяк спатрэбілася, каб здолець трансфармаваць свае дзіцячыя ўспаміны ў сцэнарый дакументальнай кароткаметражкі. У аснову фільма пра стыхійнае бедства, якое назаўжды змяніла жыццё дзясяткаў тысяч людзей, лягла гісторыя звычайнай армянскай сям'і са Спітака, якая апынулася ў эпіцэнтры землятрусу 7 снежня 1988 года. У лістападзе 27-хвілінны фільм "Мой новы год" прызналі лепшай кароткаметражнай стужкай года на міжнародным фестывалі Pomegranate ў Таронта.

"Гэты фільм я прысвяціла ўсім, хто змог перажыць той страшны хаос і неяк жыць далей, — кажа Арусяк. — Я вельмі даўно хацела яго зняць. Калі я яшчэ толькі паступала ў тэатральны, мае сябры ўжо ведалі, для чаго я гэта раблю і што буду здымаць".

“Я знаю, где могила моей мамы”. 30 лет назад в Армении произошло землетрясение
Арусяк Сіманян, яе брат і бацькі да землятрусу ў Арменіі

Разваліны — адзін з самых яскравых дзіцячых успамінаў Арусяк і многіх яе аднагодак. Але поўнае ўсведамленне таго, што менавіта адбылося ў дзень землятрусу, прыйшло не адразу. Прайшло некалькі гадоў пасля землятрусу, калі Арусяк і яе малодшы брат зразумелі, што дзеці, якіх выносілі з разбуранага будынка дзіцячага садка і ўкладвалі на зямлі побач з імі, не спалі. З усіх сяброў дзяцінства Арусяк ў жывых засталіся толькі сямёра.

"Падчас землятрусу загінула мая мама. І яе доўга не маглі знайсці. Але бацька не здаваўся і працягваў шукаць яе цела — раскапаў 300 брацкіх магіл. Знайшоў маму толькі праз чатыры месяцы. Ён зрабіў для мяне самае важнае — я ведаю, дзе пахаваная мая мама. Я бясконца ўдзячная яму. Правесці чатыры месяцы сярод трупаў — якой трэба валодаць воляй, каб вытрымаць гэта", — кажа Арусяк.

Фільм Арусяк — пра пераадоленне болю, які распавядае і пра тое, як гэта ўдалося яе бацьку. Аднойчы ён вярнуўся дадому і застаў 6-гадовую дачку і 4-гадовага сына, якія гулялі ў землятрус:

"Дома ў нас, тады, вядома, ужо не было, жылі ў вагончыку. Мы з братам ўсаджвалі лялек, а потым білі па іх чым-небудзь, і яны перакульваліся. Тут мы пачыналі крычаць, ратаваць лялек, а потым хаваць іх. Я думаю, бацьку прывяла ў прытомнасць менавіта гэтая гульня. Ён не хацеў, каб мы канчаткова страцілі дзяцінства. Тата сышоў некуды і вярнуўся з вялікай елкай, прыбраў нават з дому нейкія рэчы, каб яна змясцілася. І мы адзначылі сапраўдны вясёлы Новы год".

"Я не планавала здымаць у гэтым фільме сваіх дзяцей, але потым мы вырашылі, што ролю дзяўчынкі згуляе мая старэйшая дачка. Я яе назвала імем мамы".

 

"Вы будзеце жыць — і Гюмры будзе жыць"

"Я лічу, што я жыў толькі да землятрусу. Так, у маім жыцці было нямала важных падзей пасля — я ажаніўся, у нас нарадзіліся дзеці. Але да землятрусу я жыў, а пасля — змагаўся, каб адбыцца, стаць нармальным чалавекам і, можа быць, нечым дапамагчы свайму гораду", — кажа лекар медыцынскага цэнтра "Гюмры" Вардан Сукіасян.

“Я знаю, где могила моей мамы”. 30 лет назад в Армении произошло землетрясение

7 снежня 1988 года Вардану было 16 гадоў. Калі адбыўся землятрус, ён быў на ўроку матэматыкі.

"Будынак школы часткова абрынуўся. Як і многія, я выскачыў з акна на другім паверсе. Нешта сабе пераламаў, але, мабыць, быў у шоку — здолеў падняцца і нават пабег шукаць родных", — распавядае Вардан.

Па разбураным горадзе ў паніцы мітусіліся людзі, на ўзбочынах ляжалі трупы. Вардан знайшоў спачатку маці, затым сястру — жывымі. Потым ён пабег у бальніцу, дзе працаваў бацька, вядомы ў горадзе хірург.

"У момант землятрусу бацька быў на аперацыі. Калі пачаліся штуршкі, ён паспрабаваў было выйсці з будынка разам з пацыентам — ён нёс яго на руках. Але лесвіца цалкам абрынулася і іх заваліла".

Калі Вардан знайшоў у абломках цела, ён пакляўся, што таксама стане лекарам, як бацька:

"Неўзабаве пасля землятрусу ўвялі льготы для пацярпелых; напрыклад, людзям з інваліднасцю ў Ерэванскім медуніверсітэце адводзілі дадатковыя месцы. Яны маглі паступіць у ВНУ, калі абяцалі вярнуцца ў свой рэгіён і працаваць у зоне бедства пасля яго заканчэння. У мяне як раз была другая ступень інваліднасці пасля таго скачка з акна", — распавядае Вардан.

“Я знаю, где могила моей мамы”. 30 лет назад в Армении произошло землетрясение
Бацька Вардан таксама быў лекарам. Падчас землятрусу ён праводзіў аперацыю. Калі пачаліся штуршкі, паспрабаваў выйсці з будынка разам з пацыентам, ён нёс яго на руках. Але лесвіца цалкам абрынулася і іх заваліла

"Тое, чаго я не змог зрабіць для свайго таты, я раблю для пацыентаў. Мне становіцца лягчэй, калі я дапамагаю людзям. Мне самому вельмі дапамагла перажыць ўсё мая мама. Яна заўсёды казала: "Сынок, вы павінны жыць, і тады Гюмры таксама будзе жыць. Станьце добрымі спецыялістамі і дапамажыце горадду ўстаць на ногі". Прайшло 30 гадоў, але ўсё яшчэ шмат не ачуняў ад ран. Але цяпер у горадзе крыху больш усмешак".

 

"Загінула роўна палова класа"

Цяпер Левон Базаян — вядомы ў Гюмры ратавальнік. У 1988 годзе ён быў 16-гадовым школьнікам. Левону дагэтуль цяжка згадваць той дзень: будынак школы быў разбураны за секунды, ні Левону, ні яго аднакласнікам не ўдалося выскачыць. З-пад руін іх выцягвалі бацькі і настаўнікі, тэхнікі не было, выкарыстоўвалі, што было пад рукой — пілу, малаток.

"Мае ногі захраслі паміж парэнчамі, у твар справа упіўся абломак арматуры. Не хачу згадваць. У нашым класе былі 24 вучні, загінула роўна палова класа — 12 чалавек. Мы ўсе былі разам, ляжалі адзін на адным.

Вядома, ніхто не вінаваты, гэта было стыхійнае бедства, мы нічога не маглі б зрабіць. Але калі збіраемся з былымі аднакласнікамі і ўспамінаем гэты дзень, кожны раз узнікае пачуццё віны — мы ёсць, а іх няма".

“Я знаю, где могила моей мамы”. 30 лет назад в Армении произошло землетрясение

Верагодна, менавіта гэтае пачуццё і прымусіла Левона ініцыяваць стварэнне ратавальнага атрада ў Гюмры.

"Калі б у нас тады была прафесійная ратавальная служба, вось такая як цяпер, тых, хто выжыў было б больш", — кажа Левон. Першымі разбіраць завалы прыехалі вайскоўцы і супрацоўнікі падраздзяленняў грамадзянскай абароны.

“Я знаю, где могила моей мамы”. 30 лет назад в Армении произошло землетрясение
Пасля землятрусу Левон з сябрамі стварылі службу ратавальнікаў у Гюмры

"Мы з сябрамі вырашылі сваімі сіламі стварыць такі атрад у Гюмры. Гэты першы атрад ратавальнікаў у асноўным складаўся з альпіністаў і работнікаў мясцовага аэрапорта. Цяпер у нас прафесійныя ратавальнікі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі