Wolfmother прэзентуюць новы альбом “Касмічнае яйка” 9 кастрычніка

Новы альбом аўстралійскіх хард-рокераў Wolfmother пад назвай “Cosmic Egg” (Касмічнае яйка), пабачыць свет 9 кастрычніка. Запіс праходзіў з красавіка па травень гэтага году ў Лос-Анжэлесе, перадае @Music. Гук альбома адлюстроўвае моцны ўплыў музычных куміраў Wolfmother — Led Zeppelin, Deep Purple і Black Sabbath.

Першым сінглам стане кампазіцыя “New Moon Rising”.

Яе рэліз запланаваны на 14 жніўня. Адзначым, што “Cosmic Egg” запісваўся кардынальна абноўленым складам Wolfmother.

Летась лідэр калектыву Эндру Стокдэйл развітаўся са сваімі калегамі Крысам Росам і Майлзам Хескэтам і запрасіў на іх месца новых басіста, клавішніка і ўдарніка трансфармаваўшы Wolfmother з трыа ў квартэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі