Вызваленыя першыя закладнікі, якіх ХАМАС утрымліваў у сектары Газа
![Для перавозкі закладнікаў падрыхтавалі верталёты](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/12345678.jpg.webp?itok=EcuzB89H)
Для перавозкі закладнікаў падрыхтавалі верталёты / t.me/IsraelinRussian/
24 лістапада вызваленыя першыя закладнікі, якіх ХАМАС утрымліваў у сектары Газа. Сярод іх — 10 грамадзян Тайланда і 1 філіпінец. Іх вызваленне не з'яўляецца часткай здзелкі паміж Ізраілем і ХАМАС. Пасярэднікам у перамовах быў Егіпет. Падчас нападу тэрарыстаў на Ізраіль 7 кастрычніка былі ўзятыя ў закладнікі не менш за 19 фермераў з Тайланда.
Таксама ў пятніцу ў Газе былі вызвалены 13 ізраільскіх закладнікаў. Іх перадалі супрацоўнікам Чырвонага Крыжа. Праз Егіпет жанчын і дзяцей перавязуць у Ізраіль. Ізраіль вызваліў 39 палесцінскіх зняволеных.
24 лістапада пачалося чатырохдзённае перамір'е паміж Ізраілем і ХАМАС. Штодня будзе адбывацца вызваленне закладнікаў.
![Вызваленыя першыя закладнікі, якіх ХАМАС утрымліваў у сектары Газа](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/44_43.jpg.webp?itok=ixR18lSB)
![Вызваленыя першыя закладнікі, якіх ХАМАС утрымліваў у сектары Газа](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/45_1.jpg.webp?itok=ZmrRYXKM)
![Вызваленыя першыя закладнікі, якіх ХАМАС утрымліваў у сектары Газа](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/46_2.jpg.webp?itok=I9AMkxRk)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.