Вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты хакейнага чэмпіянату свету

Вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты хакейнага чэмпіянату свету

Вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты хакейнага чэмпіянату свету, які праходзіць у Францыі і Германіі. У плэй-оф згуляюць ЗША Фінляндыя, Канада Германія (гэтыя пары правядуць матчы 18 траўня ў Кёльне), Расія Чэхія, Швейцарыя Швецыя (гэтыя каманды сустрэнуцца 18 траўня ў Парыжы). Паўфіналы прызначаныя на 20 траўня, фінал — на 21 траўня.

Як вядома, зборная Беларусі сёлета змагалася за захаванне месца ў эліце. На чэмпіянаце свету яна заняла 13-е месца сярод 16-ці каманд (летась было 12-е, а два гады запар перад гэтым — 7-е). Учора ў апошнім паядынку беларусы атрымалі валявую перамогу над нарвежцамі — 4:3. На рахунку нашай каманды 5 паражэнняў і толькі дзве перамогі. Лепшымі гульцамі зборнай сталі Аляксандр Паўловіч, Яўген Лісавец і Яўген Кавыршын. Пакуль неясна, ці захавае месца галоўнага трэнера Дэйв Льюіс, ці будзе адпраўлены ў адстаўку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі