Вы тут

Выйшаў тызер спецэпізоду, прысвечанага 20-годдзю "Гары Потэра"

У тызеры паказалі некалькі акцёраў / HBO Max

Выйшаў тызер спецэпізоду "Вяртанне ў Хогвартс", прысвечанага 20-годдзю выхаду першай часткі франшызы пра Гары Потэра. Як паведамляе HBO Max, яго прэм'ера адбудзецца 1 студзеня 2022 года.

У тызеры паказалі некаторых акцёраў, якія прынялі ўдзел у спецэпізодзе. Яны атрымліваюць канверты з Хогвартса і спяшаюцца на чыгуначны вакзал. У "Вяртанні ў Хогвартс" зняліся і галоўныя героі, у тым ліку і Дэніэл Рэдкліф. А вось пісьменніцы Джоан Роўлінг там не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.