Вы тут

Выйшаў трыб’ют Ягора Летава з “Петлёй Пристрастия” і NizKiz

Кавер трыб'юта

Апублікаваны трыб’ют Ягора Летава “Без меня”. Яго складаюць 27 трэкаў, запісаных самымі рознымі музыкамі. Сярод выканаўцаў  - беларускія гурты NizKiz і “Петля Пристрастия”. Магілёўцы перапелі “Нечего терять”, “Петля” — “И снова темно”.

“Гэта калі-небудзь усё роўна павінна было здарыцца, паколькі так глыбока асабіста мяне не кантузіла ні ад чаго больш на так званай пост-савецкай прасторы, і я бачыў многіх людзей, кантужаных гэтым у яшчэ большай ступені, чым я”,піша “Петля” на сваёй старонцы ў фэйсбук.

Апроч беларусаў, удзел у трыб’юце ўзялі Noize MC, Найк Барзоў, “ГРОМЫКА”, “Ленинград”, Grechka, “Наив” і іншыя.