Выратавальнікі не абвяшчаюць надзвычайных сітуацый з-за надыходу маразоў

Нягледзячы на маразы да -27 градусаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях будзе працаваць у штатным рэжыме. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі. Па яго словах, для пераводу выратавальнікаў на ўзмоцнены варыянт нясення службы дастаткова некалькіх гадзінаў, таму МНС гатовы да любога форс-мажору 24 гадзіны на суткі.

Віталь Навіцкі: “У сувязі з рэзкім пахаладаннем, можа быць, павялічыцца колькасць пажараў у жылым сектары, з прычыны парушэння правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і парушэння правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. У выпадку моцных снегападаў і вятроў магчымыя парывы лініяў электраперадачаў, але з гэтым, як паказвае практыка, энэргетыкі спраўляюцца даволі хутка”.

Пры гэтым, па словах Навіцкага, з 18 снежня МНС па графіку пераходзіць на ўзмоцнены варыянт нясення службы ў сувязі з навагоднімі мерапрыемствамі і святамі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі