Выпусцілі затрыманую рэдактарку tut.by Галіну Уласік

Выпусцілі затрыманую рэдактарку tut.by Галіну Уласік

Следчы камітэт пасля двух сутак знаходжання ў ІЧУ на Акрэсціна адпускае рэдактарку партала tut.by Галіну Уласік. Пра гэта парталу tut.by паведаміла дачка Галіны са спасылкай на адваката Андрэя Санковіча.

Ператрусы на офісах кампаніяў tut.by і БелаПАН адбыліся 7 жніўня. Следчыя затрымалі супрацоўнікаў tut.by Марыну Золатаву, Ганну Калтыгіну, Галіну Уласік і Ганну Ермачонак, а таксама журналістку агенцтва БелаПАН Таццяну Каравянкову

На наступны дзень былі затрыманыя журналіст Паўлюк Быкоўскі і вэб-рэдактар газеты "Беларусы и рынок" Аляксей Жукаў. У сераду таксама адбыўся ператрус у газеце "Культура". 9 жніўня затрымалі галоўную рэдактарку БелаПАН Ірыну Леўшыну

Усе ператрусы і затрыманні праводзяцца ў рамках крымінальнай справы пра незаконны доступ да платнай падпіскі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі