Вынікі розыгрышу квіткоў на “Фестываль цёплай музыкі” падведзеныя

Вольга распавяла нам, што на конкурснай фотцы, акрамя яе, мы можам убачыць яе сяброўку Уладу і… настаўніка матэматыкі Алега Антонавіча Бычкоўскага! Прабегчыся з любімым выкладчыкам вакол ліцэя №2 босымі па снезе — гэта, часам, адзіны спосаб выправіць дрэнныя адзнакі.

Вольга сцвярджае, што, паспрабаваўшы адзін раз, яна ўпадабала гэты занятак і цяпер бегае не за адзнакі, а для задавальнення. Спадзяемся, што па квіткі на Фестываль цёплай музыкі ў рэдакцыю Еўрарадыё Воля таксама прыбяжыць у шортах і цішотцы :)

Бяжы, Воля, бяжы!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі