Выкладчыкі медуніверсітэта запісалі відэазварот у падтрымку студэнтаў

Выкладчыкі медуніверсітэта запісалі відэазварот у падтрымку студэнтаў

Відэазварот выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта да студэнтаў з'явіўся ў інтэрнэце. Выкладчыкі выказваюць сваю падтрымку студэнтам, якія выходзяць на акцыі пратэсту.

"Нас аб'ядноўвае агульная роля — дапамагчы вам уступіць у прафесію, перадаць свае веды і досвед. Але самае галоўнае — стаць для вас годным прыкладам. Навучыць расстаўляць прыярытэты. Паказаць, што значыць — быць прафесіяналам і быць чалавекам", — кажуць яны.

Каля БДМУ праходзіла некалькі акцыяў медыкаў і студэнтаў. Сямёра дзяўчат трапілі на Акрэсціна 9 верасня, калі студэнты медуніверсітэта сталі ў ланцуг салідарнасці. Яшчэ аднаго студэнта затрымалі і даставілі ў Жодзіна за нядзельны марш 13 верасня.

Дарэчы, 21 верасня Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага рэктара ў БДМУ. Ім стаў Сяргей Рубніковіч

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі