Выкладчык прывёў студэнтаў на экскурсію ў РАУС і апынуўся "на сутках"

РАУС Маладзечна

РАУС Маладзечна / mgazeta.by

У Маладзечне супрацоўнікі міліцыі затрымалі выкладчыка мясцовага каледжа, які прывёў студэнтаў на экскурсію ў РАУС. Мужчына выкладаў крымінальнае права, а раней працаваў у органах. Гэтую гісторыю праваабаронцам распавёў Яўген Сухаверх, незалежны журналіст з Маладзечна, якога летась двойчы арыштоўвалі на суткі. Маладзечанскі аддзел міліцыі знаходзіцца побач з СІЗА, дзе адбываў свой арышт Яўген.

Выкладчыка затрымалі на выхадзе з РАУС, калі экскурсія скончылася. Прычынай сталі фота з адной з беларускіх акцый у Вільні, якія нейкім чынам зрабіў гэты выкладчык. Як фота выявілі ў яго ў тэлефоне, Яўген не ўдакладніў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі