Выбух у падвале шматпавярховага дома ў Віцебску (фота)

У падвале пяціпавярховага дома па вуліцы Лакаматыўная выбухнуў газавы прапанавы балон. Адбылося гэта падчас правядзення планавых рамонтных работ. У выніку, пацярпелі два чалавекі — зваршчык і жанчына, якая праходзіла каля дома. У мужчыны апёкі твару і рук. Сярод жыхароў дома пацярпелых няма.



Як паведамляе прэс-служба МНС, у доме пашкоджаныя 22 акна, у тым ліку 9 — у кватэрах.


Абставіны здарэння высвятляюцца.


Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі