Выбух на вакзале ў Валгаградзе, загінулі 18 чалавек (фота, відэа)

Здарэнне адбылося ў расійскім горадзе пры ўваходзе на чыгуначны вакзал на першым паверсе.

Інфармацыя пра загінулых супярэчлівая, называліся лічбы ад 4 да 13 чалавек. Апошняя папярэдняя лічба — ад 15 да 18 ахвяраў. Паранены дзясяткі людзей, іх на самалётах будуць перавозіць у бальніцы Масквы. Будынак вакзала ачэплены паліцыяй, на месцы здарэння працуюць аператыўныя службы і праваахоўнікі, паведамляе РІА "Новости".

Мяркуецца, што выбух учыніла тэрарыстка-смяротніца, інфармуе Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расіі. Сістэма бяспекі, з-за якой тэрарыстка-смяротніца не змагла трапіць у залу чакання валгаградскага вакзала, дапамагла пазбегнуць большай колькасці ахвяр у выніку выбуху.

Момант тэракту на вакзале ў Валгаградзе (відэа)
 

З 1 да 3 студзеня ў Валгаградскай вобласці абвешчаная жалоба. Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну, родным і блізкім загінулых.



Фота з сацыяльных сетак, ria.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі