Выбух на поўначы Ірака, загінулі 9 чалавек

Бомба выбухнула, калі людзі выходзілі з мячэці пасля малітвы, прысвечанай святу Курбан-байрам. Дзевяць чалавек загінулі, 19 атрымалі раненні

Курбан-байрам — галоўнае свята ў ісламе — мусульмане пачалі адзначаць у аўторак. У гэтым годзе свята прыпадае на 15-17 кастрычніка.

Кіркук месціцца ў 250 кіламетрах на поўнач ад сталіцы Ірака Багдада. У наваколлі горада размешчана адно з найбуйнейшых нафтавых радовішчаў у свеце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі