Выбаркам надрукаваў з памылкай назву краіны ў бюлетэнях

Замест слова "шматнацыянальная" ў бюлетэні было надрукавана "шматмандатная". Паводле суда, гэта ніяк не перашкодзіла выбарчаму працэсу, паколькі "гэта фармальная памылка, а не памылка па-сутнасці".

РІА "Новости" нагадвае, што з 2009 года, калі была прынятая новая канстытуцыя, назва дзяржавы гучыць не як "Рэспубліка Балівія", а як "Шматнацыянальная дзяржава Балівія".

У нядзелю прайшлі не толькі прэзідэнцкія выбары, але былі абраны віцэ-прэзідэнт, 130 членаў Палаты дэпутатаў і 36 сенатараў. Дзейны прэзідэнт Балівіі Эва Маралес (на здымку) ўжо заявіў пра сваю перамогу. Паводле дадзеных exit polls, ён набраў 61% галасоў.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі