"Вясна": падчас "Жаночага маршу" ў Мінску затрымалі 390 чалавек

Жаночы марш у Мінску / Еўрарадыё
Жаночы марш у Мінску / Еўрарадыё

На "Жаночым маршы" у Мінску 19 верасня затрымалі не менш за 390 чалавек. Такія лічбы прыводзіць праваабарончы цэнтр "Вясна".

На ўчорашнім маршы сілавікі спрабавалі затрымаць абсалютна ўсіх удзельніц мітынгу, але пры гэтым абяцалі выпусціць "праз тры гадзіны". Большую частку з затрыманых сапраўды адпусцілі з РУУС вечарам 19 верасня. Але не менш за 18 чалавек са спісу "Вясны" адправілі на Акрэсціна.

Нагадаем, 19 верасня ў Мінску прайшоў "Бліскучы" жаночы марш. Яго ўдзельніцы ўпрыгожылі сябе бліскаўкамі і ўзялі з сабой на акцыю бліскучыя рэчы.

Мірны марш сілавікі перапынілі жорсткімі затрыманнямі. Невядомыя ў аліўкавай форме і ў балаклавах, а таксама супрацоўнікі АМАП атачылі удзельніц акцыі каля гандлёвага цэнтра "Айсберг" на вуліцы Сурганава. Затрыманняў было так шмат, што сілавікам даводзілася выклікаць усё новыя і новыя аўтобусы. Да аднаго з аўтазакаў нават з'явілася чарга.

Сярод затрыманых апынулася і вядомая 73-гадовая пенсіянерка Ніна Багінская. Пазней яе выпусцілі каля будынку Савецкага РУУС Мінска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі