Вясельны фатограф асуджаны да трох гадоў калоніі за некалькі каментароў

Вясельны фатограф асуджаны да трох гадоў калоніі за некалькі каментароў

Вынесены прысуд 46-гадоваму вясельнаму фатографу Дзмітрыю Сончыку, якога вінавацілі паводле артыкулаў 364 і 369 Крымінальнага кодэкса, паведамляюць праваабаронцы.

Паводле следства, цягам 2020-2021 гадоў Дзмітрый абразіў і выказаў пагрозу жыццю чатырох чалавек у каментарах у адным з тэлеграм-каналаў. Пагрозы выклікалі ў пацярпелых страх за жыццё і здароўе і паўплывалі на іх псіхічны стан.   

Сончык поўнасцю прызнаў віну, але ад дачы паказанняў адмовіўся. У апошнім слове ён павіншаваў сястру і матулю, якія знаходзіліся ў судовай залі, з надыходзячым Днём маці. Гэта было адзінае, што сказаў мужчына.

Пракурор Арцём Цвяткоў запрасіў для абвінавачанага тры гады калоніі агульнага рэжыму — менавіта такое пакаранне і прызначыў суддзя Дзмітрый Карсюк. Сончык таксама мусіць выплаціць двум пацярпелым па тры тысячы рублёў маральнай шкоды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі