Вяртанне ў ХІХ стагоддзе: дзе наша месца ў “новым парадку”, які рыхтуюць? Эфір

Яўген Красулін

Яўген Красулін / Еўрарадыё

Ніколі такога не было, і вось ізноў: лідары трох наймацнейшых краін свету збяруцца, каб у чарговы раз падзяліць гэты свет паміж сабой. Размова пра запланаваную на 19 лістапада сустрэчу ў Пекіне лідараў ЗША, Кітая і Расіі. Лідарства ў кожнай з дзяржаў рознае: і па ўзроўні карозіі, якая тое лідарства разбурае, і па адпаведнасці памеру магчымасцей амбіцыям. Тым не менш, ёсць перасцярогі, што свету паспрабуюць у чарговы раз падсунуць адноўленую, але такую да жаху знаёмую ідэю “новага сусветнага парадку”.

Ці сапраўды нас хочуць вярнуць у рэаліі ХІХ стагоддзя, і чым гэта небяспечна? Дзе месца ў гэтым новым свеце Беларусі? Што чакае Еўропу з боку Расіі ў выпадку, калі такі падзел адбудзецца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кандыдат гістарычных навук, аглядальнік Яўген Красулін у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.