Вяртанне Нацыянальнага схода ў ПАСЕ не стане нечаканасцю для апазіцыі

Рэкамендацыя Палітычнага камітэта Парламенцкай асамблеі савета Еўропы да ПАСЕ аднавіць статус “спецыяльна запрошанага” для Нацыянальнага схода Беларусі не стала нечаканасцю для беларускай апазіцыі. Раней "наступіла на граблі” Парламенцкая асамблея АБСЕ, цяпер тую ж памылку паўтарае ПАСЕ, мяркуе сустаршыня прэзідыума АДС Анатоль Лябедзька. Лябедзька мяркуе, што тым самым Еўропа дапамагае правесці наступную парламенцкую кампанію праз тры гады па сцэнары прызначэння, а не абрання.

"Такія рашэнні наогул здымаюць усякую матывацыю ў беларускіх улад нешта рабіць. "Навошта мы будзем мяняць заканадаўства, калі нас і так прымаюць у парламенцкія асамблеі, нам і так вяртаюць статус адмыслова запрошанага?!". Трэба ўзгадаць, якія прычыны прывялі да таго, што гэты статус быў замарожаны. І ні адна з іх не ліквідавана. Гэта гаворыць што рашэнне, на жаль, неўзважанае і яно кан’юнктурнае",
— заявіў у інтэрв'ю Еўрарадыё Анатоль Лябедзька.

Палітык перакананы, што вяртанне статуса спецыльна запрошанага азначае і прызнанне вынікаў апошніх парламенцкіх кампаній. Менавіта прызнанне апошніх кампаній недэмакратычнымі было камнем спатыкнення паміж Бруселем і афіцыйным Мінскам больш за дзесяць гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі