Вы тут

Вяртанне фестывалю найлепшых сусветных дакументалак WATCH DOCS

Афіша фестывалю WATCH DOCS 

Міжнародны фестываль дакументальнага кіно WATCH DOCS Belarus і VOKA TV аб'ядноўваюцца, каб анлайн і бясплатна паказаць беларусам найлепшае дакументальнае кіно свету пра правы чалавека! Цягам тыдня, з 21 да 29 траўня, на платформе VOKA TV будуць даступныя 10 выдатных фільмаў з фестывальнай калекцыі. Гледачоў чакаюць прыцэльныя расследаванні, блізкія і далёкія пранізлівыя асабістыя гісторыі, замежная і беларуская дакументалістыка, кароткі і поўны метр — ёсць з чаго выбіраць. А яшчэ прэм'ера — фільм "Сталкеры Чарнобыля" Яры Лі, які выйшаў у красавіку гэтага года.

Пра ідэю анлайн-калабарацыі WATCH DOCS Belarus і VOKA TV, а таксама цікавосткі праграмы ў жывым эфіры Еўрарадыё распавядае дырэктарка WATCH DOCS Belarus Таццяна Гацура-Яворская.

Поўны спіс фільмаў тыдня Belarus WATCH DOCS на VOKA TV.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.