Вяртаць замежнікам Tax Free будзе "Белтаможсервис"

Пастановай Саўміна №589 "Белтаможсервису" нададзенае права вяртаць замежнікам — асобам, якія жывуць за межамі Мытнага саюза — падатка на дададзеную вартасць. Пра гэта паведамляе БелТА.

Tax Free — механізм звароту ПДВ з беларускіх тавараў, набытых у краіне замежнікамі, — у Беларусі ўвялі з 1 студзеня 2013 года. Тавар павінен быць набыты ў адной краме на працягу аднаго працоўнага дня. Сума падатку не вяртаецца ў выпадках, калі тавар у Беларусі вызвалены ад ПДВ ці па ім ужываецца паніжаная стаўка (напрыклад, гэта датычыцца харчовых тавараў). Акрамя таго, не падлягаюць звароту ПДВ падакцызныя тавары. 

Фота: www.ikirov.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі