Вярхоўны суд: Ларысу Геніюш не рэабілітуюць за дапамогу міжнароднай буржуазіі

Вярхоўны суд: Ларысу Геніюш не рэабілітуюць за дапамогу міжнароднай буржуазіі

"Моладзь БНФ", якая змагаецца за рэабілітацыю паэткі Ларысы Геніюш, асуджанай ў савецкія часы, атрымала адказ з Вярхоўнага суда. У дакуменце за подпісам намесніка старшыні суда Руслана Аніскевіча прыводзіцца прычына, па якой Геніюш было адмоўлена ў рэабілітацыі.

"Паведамляецца, што пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Суда ад 24 лістапада 1999 года, якое было вынесена на падставе заключэння намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, адмоўлена ў рэабілітацыі Геніюш Л. А. за здзейсненыя ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны злачынствы, прадугледжаныя арт.арт. 66 і 76 КК БССР (у рэдакцыі 1928 года)".

Дарэчы, артыкул 66 Крымінальнага кодэкса 1928 года паведамляе, што злачынствам лічыцца... дапамога міжнароднай буржуазіі:

"Аказанне якім бы там ні было спосабам дапамогі той частцы міжнароднай буржуазіі, якая, не прызнаючы раўнапраўя камуністычнай сістэмы, якая прыходзіць на змену капіталістычнай сістэмы, імкнецца да яе звяржэння, а таксама тым, якія знаходзіцца пад уплывам, ці непасрэдна арганізаваным гэтай буржуазіі грамадскім групам і арганізацыям у ажыццяўленні варожай супраць Саюза ССР дзейнасці, цягне — пазбаўленне волі на тэрмін не ніжэй за тры гады з канфіскацыяй усёй ці часткі маёмасці, з павышэннем пры асабліва абцяжваючых абставінах аж да вышэйшай меры сацыяльнай абароны — расстрэлу ці абвяшчэння ворагам працоўных з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем грамадзянства БССР ці іншай саюзнай рэспублікі і тым самым грамадзянства Саюза ССР і з выгнаннем з межаў Саюза ССР назаўжды". 

Артыкул 76 датычыць ўсялякай падрыхтоўкі контррэвалюцыйнай дзейнасці.

 

Вярхоўны суд: Ларысу Геніюш не рэабілітуюць за дапамогу міжнароднай буржуазіі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі