Вы тут

Вярхоўная Рада Украіны: выбары ў Беларусі былі несумленныя

Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА

15 верасня Вярхоўная Рада Украіны прыняла пастанову аб сітуацыі ў Беларусі. За яе прагаласавалі 228 дэпутатаў. У дакуменце адзначаецца, што парламент падзяляе пазіцыю ЕС наконт недэмакратычнага характару прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне — яны былі і несвабоднымі, і несумленнымі, прайшлі са шматлікімі парушэннямі, паведамляе hromadske.ua.

Украінскі парламент асудзіў прымяненне сілавікамі ў Беларусі празмернай сілы і жорсткасці ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў. Таксама ён лічыць недапушчальным прыцягненне сіл РФ ці АДКБ для ўрэгулявання сітуацыі ў нашай краіне. "Лічым такі крок прамою пагрозаю для агульнаеўрапейскай бяспекі і бяспекі Украіны", — гаворыцца ў заяве.

Украінскі парламент падтрымлівае увядзенне санкцый супраць афіцыйнага Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.