Вярхоўная Рада Украіны прызнала Расію краінай-агрэсарам (відэа)

Вярхоўная Рада Украіны 27 студзеня прыняла законапраект, які прызнаў Расію краінай-агрэсарам, а самаабвешчаныя рэспублікі — "ДНР" і "ЛНР" — прызнаныя тэрарыстычнымі арганізацыямі. За адпаведны законапраект прагаласаваў 271 народны дэпутат з 298 зарэгістраваных. Вярхоўная Рада заклікала міжнародных партнёраў Украіны не дапусціць беспакаранасці вінаватых за злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя з пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Украінскі парламент заклікае міжнародную супольнасць прызнаць факт агрэсіі супраць Украіны. Падрабязна пра гэта гл. тут.

УНІАН адзначае, што аўтарамі дакумента выступілі лідары фракцый — "Бацькаўшчына" Юлія Цімашэнка, "Самапомач" Алег Беразюк, Радыкальнай партыі Алег Ляшко ды іншыя.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі